2012-06-30 12:28:30

Базыліка Нараджэння ў Бэтлееме ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА


RealAudioMP3 Базыліка Нараджэння Пана ў Бэтлееме ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Рашэнне было прынята падчас сесіі арганізацыя 29 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. За ўключэнне святыні ў спіс прагаласавалі 13 дэлегатаў, супраць – 6, устрымаліся 2. Цяпер міжнародная супольнасць мае большыя абавязкі адносна аховы і захавання гэтага аднаго з найбольш шанаваных хрысціянамі месцаў. Прапанову аб уключэнні храма ў спіс суственай спадчыны ЮНЕСКА накіравала адміністрацыя Палестынскай Аўтаноміі. Аднак, пратэст выказалі прадстаўнікі Ізраіля і ЗША, якія лічылі прызнанне міжнароднай супольнасцю аб’екта на тэрыторыі Палестыны палітычна абумоўленым.

У інтэрв’ю нашаму радыё кусташ Святой Зямлі а. П’ербатыста Піцабала выказаў меркаванне, што не толькі базыліка, але ўвесь горад Бэтлееем павінен знаходзіцца пад апекай ЮНЕСКА. Хоць, ён прызнаў, што з самага пачатку хрысціянскія супольнасці выказвалі некаторую заклапочанасць заяўкай адміністрацыі Махмуда Абаса ў ЮНЕСКА, баючыся перагляду правоў Цэркваў на ўласнасць і кіраванне. “Але зараз мы выказваем удзячнасць палестынскім уладам і жадаем, каб святыя месцы заставаліся ў любым выпадку “астравамі” выключанымі з любой дзейнасці, не звязанай з культам і святасцю месца”, - сказаў а. Піцабала.

Каментуючы розныя пункты гледжання на міжнароднае прызнанне культавых аб’ектаў на тэрыторыі Палестны, айцец Піцабала адзначыў, што Касцёл хоча заставацца па-за палітыкай. “Святыя месцы і культ павінны мець іншую дынаміку, адрозную ад мясцовых палітычных пытанняў”, - адзначыў святар.







All the contents on this site are copyrighted ©.