2012-06-30 12:55:40

Арганізацыі свецкіх католікаў з усёй Еўропы сустрэліся ў Вене


RealAudioMP3 Роля свецкіх праз 50 гадоў пасля ІІ Ватыканскага Сабору знаходзіцца ў цэнтры ўвагі Еўрапейскага форуму нацыянальных камітэтаў свецкіх католікаў, які пачаўся 29 чэрвеня ў Вене. Хрысціяне павінны служыць “як людзі Касцёла ў свеце, і як людзі свету ў Касцёле” – гучыць лейтматыў 4-дзённана форуму. Прадстаўнікі 16 краін сканцэнтруюцца на пакліканні свецкіх вернікаў з пункту гледжання Сабору, і звязаным з гэтым сведчаннем хрысціянскіх каштоўнасцяў у еўрапейскім грамадстве.


Мэта Еўрапейскага форуму заключаецца ў садзейнічанні развіццю еўрапейскай сеткі актыўных хрысціян, якія, напрыклад, уважліва сачаць за еўрапейскім заканадаўствам і прапісаннем у ім хрысціянскай сістэмы каштоўнасцяў. У гэтым пытанні ідзе актыўнае супрацоўніцтва з Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы і Камісіяй Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.