2012-06-29 11:48:45

Кс. Ламбардзі аб значэннях сёлетняй урачыстасці святых Пятра і Паўла


RealAudioMP3 “Колькі значэнняў мае гэта цудоўная рымская летняя ўрачыстасць, якая святкуецца пад купалам і на алтары, што знаходзіцца дакладна над магілай св. Пятра”, - адзначае кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы на нашым радыё “Octava Dies”. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што “з Вэстмінстэрскага абацтва, сэрца Англіканскай Царквы, таксама прысвечанага св. Пятру, у гэтым годзе прыбыў адзін з самых славутых хораў у свеце, каб спяваць разам з Сікстынскай капэллай і паказаць, што ў вернасці вялікай літургічнай традыцыі пастаянна ўмацоўваецца імкненне да адзінства”.

“Пасланнікі экуменічнага праваслаўнага Патрыярха, прыбылі з Канстантынопаля, пасаду св. Андрэя, брата св. Пятра, каб абнавіць старажытную традыцыю абмену віншаваннямі і малітвай у свята двух апосталаў, якія стаяць у главе Цэркваў на Захадзе і Усходзе. Каб абнавіць настальгію і надзею па поўнаму адзінству, якая ніколі не памірала”, - падкрэсліў езуіт.

Кс. Ламбардзі таксама адзначыў, што на урачыстасць св. Пятра і св. Паўла з усіх кантынентаў, з кожнага рэгіёна у якім дзейнічае Каталіцкі Касцёл, прыбылі больш за 40 новых арцыбіскупаў прызначаных ў гэтым годзе, каб атрымаць з рук Папы паліі. Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што гэты элемент літургічнага аддзення, які захоўваўваўся на магіле св. Пятра іерархі будуць насіць на плячах, як знак адзінства з Наступнікам главы апосталаў, і ў той жа час, як св. Павел абвяшчаць Евангелле аж да краю зямлі.

“Пётр, Андрэй, Павел. Ад Ерузалема да Рыма і да свету. Адзінства і жаданне еднасці больш поўнай. Служэнне Евангеллю аж да мучаніцтва”, - падсумаваў кс. Фэдэрыка Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.