2012-06-29 13:24:07

Бэнэдыкт XVI перад “Анёл Панскі” аб урачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла (поўны тэкст)


RealAudioMP3 29 чэрвеня, з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла, Бэнэдыкт XVI памаліўся разам з вернікамі сабранымі на плошчы св. Пятра ў Рыме малітвай “Анёл Панскі”. Звяртаючыся да прысутных Святы Айцец падкрэсліў, што “Св. Пётр і св. Павел ззяюць не толькі ў небе Рыма, але таксама ў сэрцах усіх вернікаў, якія асвечаныя іх навучаннемі і прыкладам і ў кожнай частцы свету ідуць па шляху веры, надзеі і любові”. “Дарагія браты і сёстры, - сказаў Папа, - Мы з радасцю святкуем урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла – свята, якое спадарожнічае двухтысячагадовай гісторыі хрысціянскага народа. Іх называюць слупамі Касцёла, які нараджаўся. Выдатныя сведкі веры, яны пашырылі Валадарства Божае з дапамогай сваіх дароў і па-прыкладзе свайго Боскага Настаўніка, крывёй умацавалі прапаведванне Евангелля. Іх мучаніцтва з’яўляецца знакам адзінства Касцёла, як казаў св. Аўгустын: “Толькі адзін дзень прысвечаны святу двух апосталаў. Але яны былі адно. Нягледзячы на тое, што загінулі мучаніцкай смерцю ў розныя дні, але былі адно. Пётр пачаў, Павел працягнуў” (Disc. 295, 8: PL 38, 1352).

Знакам ахвяры св. Пятра з’яўляецца гэта Ватыканская базыліка і плошча, так важныя для хрысціянства. Таксама і мучаніцтва св. Паўла пакінула значныя сляды ў нашым горадзе, асабліва ў базыліцы яму прысвечанай на вуліцы Асціенса. Рым носіць, запісаныя ў сваю гісторыю, знакі жыцця і хвалебнай смерці пакорнага рыбака з Галілеі і Апостала народаў, справядліва абраных яго заступнікамі. Узгадваючы аб іх яркім сведчанні, мы памятаем пачатак Касцёла, які ў Рыме верыў, маліўся і абвяшчаў Хрыста Адкупіцеля. Але св. Пётр і св. Павел ззяюць не толькі ў небе Рыма, але таксама ў сэрцах усіх вернікаў, якія асвечаныя іх навучаннемі і прыкладам і ў кожнай частцы свету ідуць па шляху веры, надзеі і любові
На гэтым шляху збаўлення, хрысціянская супольнасць, падтрыманая прысутнасцю Духа Бога жывога, адчувае сябе ўмацаванай для таго, каб працягваць моцна і спакойна ісці па дарозе вернасці Хрысту і абвяшэння Яго Евангелля людзям нашага часу. У гэтае моцнае духоўнае і місіянерскае падарожжа уключаецца таксама ўручэнне паліяў арцыбіскупам-мітрапалітам, якое я здзейсніў сёння раніцай у базыліцы. Гэты, заўсёды красамоўны абрад, які ўзвышае блізкае адзінства Пастыраў з Наступнікам св. Пятра і глыбокую лучнасць, якая нас яднае з апостальскай традыцыяй. Гаворка ідзе аб падвойным скарбе святасці, на якім грунтуюцца разам – адзінства і каталіцкасць Касцёла: каштоўны скарб, які неабходна адкрыць і жыць ім з абноўленным энтузіязмам і пастаянным запалам.

Дарагія пілігрымы, якія прыбылі сюды з розных частак свету! У гэты святочны дзень, памолімся выразам усходняй літургіі: “Няхай будзе хвала Пятру і Паўлу, гэтым двум промням Царквы; няхай яны ззяюць і умацоўваюць у веры”. У гэтай астмасферы, я хачу звярнуць асаблівыя думкі да дэлегацыі Канстантынопальскага Патрыярхата, якая, які і кожны год, прыбыла, каб прыняць удзел у гэтых нашых традцыйных святкаваннях. Святая Панна няхай вядзе усіх веруючых у Хрыста да мэты поўнага адзінства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.