2012-06-29 11:01:24

Бэнэдыкт XVI ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла: толькі наследванне Хрыста вядзе да новага братэрства


RealAudioMP3 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, Бэнэдыкт XVI узначаліў літургію ў ватыканскай базыліцы. Перад пачаткам св. Імшы Святы Айцец уручыў 43 арцыбіскупам-мітрапалітам, прызначаным на працягу апошняга года паліі – элемент літургічнага адзення, які сімвалізуе паслухмянасць Папе і асаблівую блізкасць Святому Пасаду. У літургіі прынялі удзел таксама члены дэлегацыі Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея І, члены дыпламатычнага корпуса і прадстаўнікі свецкіх італьянскіх уладаў. Спевам Эўхарыстыю ўпрыгожваў хор Вэстмінстэрскага абацтва, які спецыяльна прыбыў на ўрачыстасць у Рым. У сваёй гаміліі Бэнэдыкт XVI адзначыў, што хрысціянская традыцыя заўсёды прызнавала св. Пятра і св. Паўла неразлучнымі, бо “яны разам прадстаўляюць усё Евангелле Хрыста”. Папа падкрсэліў, што апосталы, нягледзячы на тое, што адрозніваліся з чалавечага пункту гледжання і часам мелі канфлікты, здолелі па-новаму рэалізаваць сваё братэрства, дзякуючы ласцы Евангелля, якая дзейнічала ў іх. “Толькі наследванне Хрыста вядзе да новага братэрства: гэта першае і фундаментальнае пасланне, якое сённяшняя ўрачыстасць скіроўвае да кожнага з нас, і аб важнасці якога разважаецца таксама падчас пошуку поўнага адзінства, якое злучае экуменічнага Патрыярха і Біскупа Рыма, а таксама ўсіх хрысціян”, - сказаў Папа.

Разважаючы над сённяшнім Евангеллем Пантыфік адзначыў, што ў постаці св. Пятра, відавочна сутыкненне, якое існуе паміж дарам Божым і чалавечымі здольнасцямі. Паводле Святога Айца, яно суправаджае драму гісторыі Папства, якая характарызуецца менавіта двума элементамі: з аднаго боку ласкай і святлом, што паходзяць з вышыні, бо папства з’яўляецца фундаментам Касцёла пілігрымуючага на зямлі, а з іншага чалавечай слабасцю, якую можа перамяніць толькі адкрытасць на дзейнасць Бога.

Папа адзначыў што іканаграфічныя сімвалы, якія заўсёды суправаджаюць апосталаў – ключы і меч, указваюць на тое, што таксама і іх наступнікам даверана ўлада адкрываць дзверы Валадарства Нябеснага і весці барацьбу прапаведнікаў Божага Слова, верных Хрысту і Яго Касцёлу.








All the contents on this site are copyrighted ©.