2012-06-28 13:41:31

Швейцарскія гвардзейцы адправяцца ў пілігрымку


RealAudioMP3 Летняя пілігрымка Папскай швейцарскай гвардыі, якая пачнецца ў бліжэйшыя дні, пройдзе па Аўстрыі, Венгрыі і Славакіі. З 4 ліпеня Гвардзейцы накіруюцца па слядах св. Марціна, аднаго з іх апекуноў. Яны наведаюць радзіму святога – венгерскі Самбатхей, а таксама славацкую Братыславу, дзе сустрэнуцца з прадстаўнікамі Грэка-каталіцкай Царквы. У Аўстрыі пілігрымы наведаюць венскі сабор св. Стэфана і абацтва Хайлігенкройц.

Для гарантавання бяспекі Папы, гвардзейцы накіруюцца ў пілігрымку некалькімі групамі. У Ватыкане і Кастэль Гандольфа заўсёды будзе заставацца неабходная для забеспячэння аховы Пантыфіка колькасць салдат.

Капелан швейцарскай гвардыі, кс. Алан дэ Рэмі, паведаміў, што адным з матываў падарожжа з’яўляецца пачуццё супольнасці. “Гэта пілігрымка з’яўляецца адзінай магчымасцю для гвардзейцаў пазнаёміцца і пазнаць сябе лепш”, што вельмі цяжка зрабіць падчас службовых будняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.