Елізавета ІІ упершыню за 60 гадоў праўлення наведала каталіцкі касцёл
Каралева Вялікабрытаніі
Елізавета ІІ ўпершыню за 60 гадоў праўлення наведала каталіцкі храм. Гэта адбылося
26 чэрвеня падчас яе візіту ў Паўночную Ірландыю. Нагодай для наведання касцёла стала
сумная дата, 25-годдзе тэракту, які здзейсніла Ірландская рэспубліканская армія ў
лістападзе1987 г. у храме невялікай парафіі Эніскілен у графстве Фермана. Тады загінула
11 чалавек і 63 былі паранены. Каралева прыняла ўдзел у памінальнай цырымоніі ў англіканскай
катэдры горада, а затым пешшу прайшла да каталіцкага храма. Тут яна сустрэлася з каталіцкімі
вернікамі і іерархамі, на чале з кардыналам Шонам Брэдзі, прымасам Каталіцкага Касцёла
ў Ірландыі. У сустрэчы прыняў удзел таксама англіканскі Прымас Ірландыі Робін Эймс.
Апошні прызнаўся, што цяжка перажывае тое, што адбылося ў Эніскілен 25 гадоў таму,
але надзею ў яго ўсяляе мірны працэс, які зарад адбываецца ў Паўночнай Ірандыі.