2012-06-27 12:57:11

Паўстаў фонд для барацьбы з прымусовымі абортамі і стэрылізацыяй у Кітаі


RealAudioMP3 Міжнародная група па абароне правоў чалавека абвясціла аб стварэнні новага фонду для дапамогі ў барацьбе з прымусовым абортамі ў Кітаі, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння выканання палітыкі аднаго дзіцяці ў краіне. Боб Фу, прэзідэнт “China Aid Association”, паведаміў, што фонд, заснаваны гэтай некамерцыйнай арганізацыяй дапаможа наняць адвакатаў для абароны сем’яў , якіх прымушаюць здзейсніць аборт, а таксама заплаціць штраф, каб пазбегнуць прымусовага аборту. Сродкі будуць выкарыстаны таксама на інфармацыйную кампанію супраць прымусовых абортаў і стэрылізацыі ў краіне. Фу перакананы, што “у перспектыве гэта зло павінна спыніць сваё існаванне, калі кітайскі народ устане і пачне патрабаваць гэтага”.


Ён звярнуў увагу на нядаўні трагічны выпадак з Фэн Дзянмэй, кітаянкай на сёмым месяцы цяжарнасці, якая была дастаўлена ў бальніцу, дзе ёй насільна зробілі аборт, толькі таму, што яна і яе муж не былі ў стане выплаціць дзяржаве штрафу, накладзенага за нараджэнне другога дзіцяці.

На думку Боба Фу, “міжнародная супольнасць таксама павінна патрабаваць ад кітайскага ўрада, пакласці канец практыцы, якая робіць сучасны Кітай варварскай дзяржавай”.







All the contents on this site are copyrighted ©.