2012-06-27 14:22:33

Патрыярх Кірыл у Польшчы, падпіша дэкларацыю аб павазе паміж польскім і рускім народамі


RealAudioMP3 Упершыню ў гісторыі хрысціянства, 16-19 жніўня, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае Польшчу. 17 жніўня разам са старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Польшчы, арцыбіскупам Юзэфам Міхалікам, яны падпішуць сумесную дэкларацыю двух цэркваў аб узаемнай павазе паміж польскім і рускім народамі. Арцыбіскуп Міхалік чакае, што дакумент “паўплывае на перспектывы больш глыбокіх адносін паміж хрысціянамі двух народаў”. Для старшыні епіскапату падпісанне дакументу, гэта “мужны акт” наследавання запавету Езуса, каб усе былі братамі. Прэс-сакратар біскупскай канферэнцыі кс. Ёзэф Клох паведаміў, што ў дакуменце “будзе прадстаўлены аналіз гісторыі двух народаў на працягу стагоддзяў і прагучыць заклік да ўзаемнага прабачэння і прымірэння”.







All the contents on this site are copyrighted ©.