2012-06-27 14:51:32

35 гадоў таму Павел VI уручыў арцыбіскупу Ратцынгеру кардынальскі бірэт


RealAudioMP3 35 гадоў таму, 27 чэрвеня 1977 г., папа Павел VI залічыў арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага Ёзэфа Ратцынгера, сённяшняга папу Бэнэдыкта XVI, да Калегіі Кардыналаў. У сваёй прамове падчас публічнай кансісторыі Павел VI звярнуўся непасрэдна да кардынала Ратцынгера: “Мы пацвярджаем вернасць кардынала Ратцынгера. Яго высокі ўзровень навучання тэалогіі ў прэстыжных універсітэтах роднай Германіі, а таксама шматлікія і важныя публікацыі паказалі, што тэалагічныя даследаванні не могуць і не павінны ніколі стаяць асобна ад глыбокага, свабоднага і творчага прыняцця навучання Касцёла , якое дакладным чынам тлумачыць і абвяшчае Божае Слова”.








All the contents on this site are copyrighted ©.