2012-06-26 15:20:14

Ісламісты ў Нігерыі хочуць зрабіць чэрвень “самым крывавым для хрысціян”


RealAudioMP3 Трывога не пакідае хрысціянскую супольнасць Нігерыі пасля серыі тэрарыстычных актаў, учыненых баявікамі ісламісцкай групоўкі “Бока Харам”. Здзейсніўшы некалькі нападаў на хрысціянскія храмы Нігерыі, гэта секта выступіла з пагрозай ажыццявіць новыя напады, каб зрабіць чэрвень “самым крывавым месяцам для хрысціян”, перадае агенцтва “Fides”. Лідэры групоўкі заявілі, што падрыхтавалі каля 300 тэрарыстаў-смяротнікаў, гатовых напасці на хрысціянскія цэрквы ў штатах Плата і Кадуна ў паўднёвай Нігерыі. Баявікі кажуць, што гэта ў асноўным сыны і дочкі мусульман, забітых падчас нядаўніх канфліктаў, гатовыя помсціць за гібель бацькоў.

Хрысціянскія супольнасці просяць улады ўзмацніць іх абарону ў пяці штатах у паўночнай і цэнтральнай Нігерыі, якія ў мінулым ужо станавіліся аб’ектамі нападаў. Яны лічаць, што важна наладзіць міжнароднае супрацоўніцтва, каб знішчыць спонсараў, прыхільнікаў і вучэбную сетку гэтай групоўкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.