2012-06-26 15:07:24

Знойдзена ўнікальная стужка з часоў папы Паўла VI


RealAudioMP3 У Ватыканскай фільматэцы знойдзена ўнікальная стужка з кадрамі св. Імшы, якую ў вігілію Божага Нараджэння, 24 снежня 1968 г., адправіў Павел VI. Цікава, што набажэнства адбылося не ў базыліцы св. Пятра, але на заводзе ў італьянскім горадзе Таранта. “Упершыню ў гісторыі Пантыфік прыйшоў на завод, каб абвясціць аб нараджэнні Збаўцы свету”, - адзначае сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Папа жадаў зменшыць дыстанцыю, якая ў той час існавала паміж Касцёлам і светам працы.

Ватыканская газета нагадвае, што 60-я гады мінулага стагоддзя, былі ў Італіі вельмі неспакойнымі. Яны адзначаліся пратэстамі студэнтаў. Таксама і рабочыя жадалі павышэння заработнай платы, змяншэння колькасці працоўных гадзін, новых форм кантрактаў і прызнання асноўных правоў. Рабочыя зразумелі, што жывуць у краіне, дзе кожны сектар эканомікі жадае павагі да чалавечай годнасці і сваіх правоў. На гэтым гістрычыным фоне візіт Паўла VI ў Таранта меў асаблівае значэнне. “L’Osservatore Romano” нагадвае, што Папа прыбыў да рабочых, каб прадэманстарваць сваю ўдзячнасць за іх працу. Падчас гаміліі Пантыфік заклікаў кожнага прыняць сваю місію і актыўна жыць сваім пакліканнем, працуючы для найвышэйшага дабра. Візіт Паўла VI у Таранта паказаў, што Святы Пасад жадаў наблізіцца да рабочых, асабліва ў ноч Божага Нараджэння.

“Кадры знойдзенай стужкі перадаюць эмоцыі гэтай сустрэчы”, - падкрэлівае ватыканскае выданне, і дазваляюць заставіць у памяці прысутнасць і блізкасць Папы да рабочых, а таксама яго словы: “Мы прыйшлі да вас, каб наша прысутнасць дала вам суцяшэнне і збаўленне Хрыста сярод цудоўнага, але пазбаўленага веры і ласкі, а таксама працы, свету”.








All the contents on this site are copyrighted ©.