2012-06-26 12:34:46

Бэнэдыкт ХVI зрабіў прызначэнні на ключавыя пасады ў Рымскай курыі


RealAudioMP3 26 чэрвеня Святы Айцец зрабіў некалькі ключавых прызначэнняў у Рымскай курыі. Пантыфік прыняў адстаўку, па прычыне ўзросту, кардынала Эніа Антанэлі з паста старшыні Папскай рады па справах сям’і. Яго наступнікам Святы Айцец прызначыў біскупа Вінчэнца Палія, надаючы яму годнасць арцыбіскупа. Архіварыўсам і Бібліятэкарам Святога Рымскага Касцёла Папа прызначыў былога сакратара Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі Жан-Луі Бруге, ён заменіць пайшоўшага ў адстаўку на днях кардынала Рафаэле Фарына.

Бэнэдыкт ХVI прыняў адстаўку, па прычыне ўзросту, з пасады рэгента Апостальскай Пенітэнцыярыі біскупа Джанфранка Джыроці і прызначыў яго наступнікам кс. прэлата Кшыштафа Юзэфа Ныкеля, які да гэтага часу з’яўляўся афіцыялам Кангрэгацыі Веравучэння.

Бэнэдыкт ХVI прызначыў віцэ-старшынёй Папскай камісіі “Ecclesia Dei” арцыбіскупа Джозэфа Аўгусціна Дзі Ноя. Да гэтага часу іерарх займаў пасаду сакратара Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, яго, у сваю чаргу, заменіць на ёй біскуп Артур Рошэ, да гэтага часу Біскуп Лідса ў Англіі. Папа надаў апошняму тытул арцыбіскупа.

Папа прыняў адстаўку, па прычыне ўзросту, з паста дапаможнага сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў і старшыні Папскіх місійных таварыстваў арцыбіскупа Пьерджузэпэ Вакэлі і прызначыў яго наступнікам біскупа Пратасэ Ругамбва з Танзаніі, надаўшы яму тутул арцыбіскупа.







All the contents on this site are copyrighted ©.