2012-06-25 14:41:19

Міністры замежных спраў 27 краін аб правах хрысціян


RealAudioMP3 Еўрапейскі тыдзень, адзначаны падрыхтоўкай да сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, якая адбудзецца ў Брусэлі 28 і 29 чэрвеня, адкрыецца 25 чэрвеня ў Люксембургу сустрэчай 27 міністраў замежных спраў. Адной з першых тэм для абмеркавання стане сітуацыя на Блізкім Усходзе, у прыватнасці: апошнія падзеі ў Сірыі і прэзідэнскія выбары ў Егіпце. Падчас сустрэчы міністраў запланавана справаздача з візіту ў Пакістан Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Савет павінен прыняць стратэгічную пазіцыю палітыкі ЕС у галіне правоў чалавека і дэмакратыі і прызначыць спецыяльнага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па правах чалавека, адным з абавязкаў якога будзе абарона хрысціян ад тэрарыстычных нападаў у шэрагу краін свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.