2012-06-25 15:41:01

Егіпет: копцкі біскуп аб новым прэзідэнце краіны


RealAudioMP3 “Пазітыўна ацэньваю перамогу Мухамеда Мурсі з надзеяй, што зараз ўсе змогуць дзейнічаць у духу супрацоўнітва для аднаўлення краіны” – так пракаментаваў перамогу лідэра ісламскага руху “Браты-Мусульмане” мясцовы копцкі біскуп Юханэс Закарыя. Іерарх адзначыў, што першыя словы новага прэзідэнта прыносяць супакой. Апошні адзначыў, што хоча быць прэзідэнтам усіх егіпцян, аднаўляючы эканоміку і даючы новы імпульс турызму, што дазволіць знізіць вялікі працэнт беспрацоўя ў краіне. Разам з тым, паводле слоў іерарха, менавіта дзейнасць у сферы эканомікі стане галоўнай пробай для кіраўніцтва краінай. Падчас прадвыбарчай кампаніі ісламскі рух “Браты-Мусульмане” зрабіў некалькі не зусім адназначных заяваў, але копцкі біскуп заклікае адрозніваць прадвыбарчую прапаганду ад канкрэтных дзеянняў, якія наступяць з новым урадам.








All the contents on this site are copyrighted ©.