2012-06-23 11:04:49

Памёр самы малады ўдзельнік ІІ Ватыканскага Сабору


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Алсідэс Мендоса Кастра, самы малады ўдзельнік ІІ Ватыканскага Сабору, памёр ва ўзросце 84 гадоў у сваім родным Перу. Як паведамляе “L’Osservatore Romano”, былы арцыбіскуп Куска памёр 20 чэрвеня ў адной з бальніц сталіцы Лімы ад рака. У 34 гады ён быў у 1962 г. самым маладым саборным айцом. У 1958 г. ва ўзросце 30 гадоў ён атрымаў біскупскае пасвячэнне і прымаў удзел ва ўсіх чатырох сесіях Сабору. Спачатку ён быў дапаможным біскупам дыяцэзіі Абанкай, а праз чатыры гады ўзначаліў яе. У 1967 г. стаў вайсковым ардынарыем. У 1983 г. Папа прызначыў яго пастырам дыяцэзіі Куска ў цэнтральнаперуанскіх Андах. Ён займаў гэту пасаду да сваёй адстаўкі ў 2003 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.