2012-06-22 12:59:07

Бэнэдыкт XVI: эканоміка і праца блізкія хрысціянскаму пасланню


RealAudioMP3 22 чэрвеня ў Клеменційскай Зале Апостальскага палаца ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі каля 100 членаў найбуйнейшай італьянскай сельскагагападарчай асацыяцыі “Coldiretti”. Пантыфік выразіў сваё захапленне дзейнасцю арганізацыі на карысць сем’яў, якія жывуць і працуюць у італьянскіх вёсках. “Грамадства, эканоміка і праца, не з’яўляюцца сферамі выключна свецкімі і далёкімі ад хрысціянскага паслання”, - сказаў Святы Айцец. Ён падкрэсліў, што “Касцёл ніколі не быў абыякавым да якасці жыцця людзей, умоваў іх працы, наадварот, заўсёды адчуваў абавязак клапаціцца аб чалавеку і тых асяродках, дзе ён жыве і працуе, каб яны станавіліся пастаянна месцамі больш чалавечымі і ачалавечваючымі”. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што для гэтага Касцёл карыстаецца дапамогай арганізацый, якія чэрпаюць сваё натхненне з сацыяльнага навучання Касцёла, да якіх і належыць “Coldiretti”.

“Працяглы эканамічна-фінансавы крызіс, з яго невызначанымі наступствамі, ставіць прадпрымальнікаў, якія працуюць ў сферы сельскай гаспадаркі і рыбалоўства, перад абліччам выклікаў малавядомых і безумоўна цяжкіх, - сказаў Папа. - Вы пакліканы да таго, каб адказаць на іх як хрысціяне, развіваючы абноўленае і глыбокае адчуванне адказнасці, практыкуючы салідарнасць і ўзаемнае дзяленне”, -.

Святы Айцец звярнуў увагу, што ў фундаменце сучаснага эканамічнага крызісу знаходзіцца крызіс маральны, і, каб з яго выйсці, у першую чаргу неабходна “адкрыць нанава тыя духоўныя каштоўнасці, ад якіх потым народзяцца ідэі, праекты і дзеянні”.

“Праз вашу сацыяльную дзейнасць вы сведчыце аб навізне Евангелля, і таму маеце патрэбу ў пастаяннай апоры ў Хрысце, у малітве, каб чэрпаць духоўную энергію і з новым запалам рэалізоўваць вашу дзейнасць”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.