2012-06-21 15:18:26

“L”Osservatore Romano”: Ян Павел ІІ і “рэвалюцыя сумленняў”


RealAudioMP3 Сённяшняя “L”Osservatore Romano” адзначае, што ніводнае тлумачэнне мірнага падзення камунізму ў 1989 г. не будзе вычарпальным, калі не ўлічваць “рэвалюцыю сумленняў”, якую Ян Павел ІІ пачаў сваім падарожжам у Польшчу ў 1979 г. Падкрэсліваецца, што Папа меў глыбокія веды аб камунізме: “ён добрасумленна вывучыў яго тэарэтычныя дэфекты і практычныя няўдачы; выступаў супраць яго спакусаў і насілля; перажыў выпрабаванне змагання, як лідэр, са стратэгічнага і тактычнага пункту гледжання”. “Ён быў інтэлектуалам глыбока ўпэўненым у інтэгральнасці і моцы народнай пабожнасці і традыцый польскай культуры”, - адзначае “L”Osservatore Romano”. Нацыяналізм Яна Паўла ІІ не быў абмежаваным ці абмяжоўваючым, але наадварот, вёў да вялікай павагі да культур іншых народаў. Ватыканскае выданне адзначае, што Папа быў польскім патрыётам, які спрыяў барацьбе за захаванне нацыянальных ідэнтычнасцяў у Літве і на Украіне (краінах, якімі грэбавалі палякі), а таксама глыбока захапляўся рускай духоўнасцю, што на працягу доўгага часу прыціскалася (і якую неўспрымалі многія палякі).

“Ён быў чалавекам які прымаў рашэнні пасля доўгага разважання і яшчэ даўжэйшай малітвы; - адзначае “L”Osservatore Romano, - але ў той жа час быў адкрыты на ўласную інтуіцыю і вопыт, нават, калі яны сустракаліся з асцярожнасцю ватыканскай дыпламатыі”. Дзякуючы гэтым якасцям Ян Павел ІІ стаў адной з ключавых постацяў у падзенні еўрапейскага камунізму.








All the contents on this site are copyrighted ©.