2012-06-21 14:36:24

Святы Пасад і Чарнагорыя ратыфікавалі базавае пагадненне


RealAudioMP3 21 чэрвеня кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ і прэзідэнт Чарнагорыі Філіп Вуянавіч абмяняліся ратафікацыйнымі дакументамі двухбаковага базавага пагаднення. Яно было падпісана ў Ватыкане яшчэ 24 чэрвеня 2011 г. Дакумент вызначае рамкі дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Чарнагорыі і яго адносіны з дзяржавай. У цырымоніі прынялі ўдзел іерархі Каталіцкага Касцёла і прадстаўнікі ўладаў балканскай дзяржавы.

“Сёння вельмі знамянальны дзень для адносін паміж Святым Пасадам і Чарнагорыяй, таму што гэтым урачыстым актам завершаецца перамоўны працэс, распачаты два гады таму, па заключэнні базавых пагадненняў, які замацоўвае выдатныя адносіны паміж двума краінамі”, - сказаў кардынал Бэртонэ падчас цырымоніі і падкрэсліў, што рэлігійная свабода кожнага грамадзяніна і супольнасці ў законных рамках, належыць да асноўных патрабаванняў сённяшняй заходняй культуры і неабходнай умовай для аховы правоў чалавека ў любым кутку планеты.

Дзяржсакратар адзначыў, што абмен ратыфікацыйнымі дакументамі ляжыць у інтарэсах не толькі Апостальскай Сталіцы, але і Чарнагорыі. Гэта “будзе спрыяць не толькі станоўчаму іміджу Чарнагорыі на міжнароднай арэне, але таксама садзейнічаць у пераадоленне праблем, атрыманых у спадчыну ад мінулага перыяду, а таксама пабудове лепшай будучыні: будучыні ўзаемнай павагі і супрацоўніцтва паміж рэлігійнымі супольнасцямі краіны і дзяржаўнымі ўладамі ў поўнай гармоніі паміж народамі і рэлігіямі краіны”, - выказаў упэўненасць кардынал Дзяржсакратар.








All the contents on this site are copyrighted ©.