2012-06-21 13:15:39

Прэзентаваны каляндар, лагатып, сайт і гімн Года веры


RealAudioMP3 21 чэрвеня ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя Года веры, які пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. і працягнецца да 24 лістапада 2013 г. Арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, пазнаёміў журналістаў з календаром асноўных падзей, а таксама прадставіў лагатып, гімн і сайт Года веры. “Год веры, з’яўляецца шляхам, які хрысціянская супольнасць ахвяруе шматлікім людзям, што жывуць з натальгіяй аб Богу і жаданнем сустрэць Яго зноў”, - сказаў іерарх. Лагатып Года веры ўяўляе сабой выяву лодкі, вобразу Касцёла, якая плыве скрозь хвалі. Яе мачта намалявана ў выглядзе крыжа, які разам з іншымі дынамічнымі рысамі стварае абрэвіятуру імені Езуса Хрыста – “IHS”. На заднім плане знаходзіцца сонца, якое сімвалізуе Эўхарыстыю. Таксама быў прадстаўлены сайт Года веры www.annusfidei.va. На ім, на некалькіх мовах, будзе змяшчацца інфармацыя аб дзейнасці Святога Айца і найбольш важных падзеях з жыцця біскупскіх канферэнцый, дыяцэзій, рухаў і асацыяцый. Афіцыйны гімн Года веры называецца “Credo, Domine, adauge nobis fidem” - “Веру, Пане, памнож нашу веру”. Арцыбіскуп Фізікелла расказаў, што ў першыя дні верасня з’явіцца “Душпастырскі дапаможнік” на розных мовах, распрацаваны спецыяльна для парафіяльных супольнасцяў, з мэтай глыбейшага уключэння ў перажыванне Года веры.

Гаворачы аб асноўных падзях, арцыбіскуп адзначыў урачыстае адкрыццё Года веры Пантыфікам 11 кастрычніка, кананізацыю 6 мучанікаў за веру, якую узначаліць Папа 21 кастрычніка, а таксама шматлікія экуменічныя мерапрыемтсвы, малітоўныя сустрэчы Папы з кансэкраванымі асобамі, семінарыстамі, моладдзю, тымі, хто рыхтуецца да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі, членамі касцёльных рухаў і асацыяцый.








All the contents on this site are copyrighted ©.