2012-06-20 14:58:12

Мусульмане Азербайджана дапамогуць у рэстаўрацыі рымскіх катакомбаў


RealAudioMP3 22 чэрвеня кардынал Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры і Папскай камісіі па сакральнай археалогіі і першая ледзі Азербайджана, Мехрыбан Аліева, кіраўнік Фонду “Гейдара Аліева” падпішуць у Рыме спецыяльны пратакол аб рэстаўрацыі рымскіх катакомбаў святых Марцэліна і Пятра. Кардынал Равазі адзначыў, што гэта надзвычайная падзея вялікага значэння, бо ўпершыню ў гісторыі Рыма вялікая ісламская і шыіцкая краіна, дзякуючы аўтарытэтнай ініцыятыве першай ледзі выказала гатоўнасць панесці кошты рэстаўрацыі аднаго з “месцаў” найбольш каштоўнага для гістарычнай памяці і хрысціянскай. Іерарх сказаў, што катакомбы святых Марцэліна і Пятра да гэтага часу мала вядомыя для наведвальнікаў. Падпісанне пратакола – “гэта знак высакароднай увагі і вялікай каштоўнасці, які спрыяе больш інтэнсіўным міжкультурным адносінам і міжрэлігійнаму дыялогу”, - падкрэсліў кардынал Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.