2012-06-20 11:53:36

Моладзь Рыма падтрымае Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 Кардынал Агасціна Валіні, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, заклікаў жыхароў Вечнага Горада прыбыць 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, на плошчу каля ватыканскай базылікі, каб прыняць удзел у малітве “Анёл Панскі” з Папам. Іерарх адзначыў, што гэта стане жэстам салідарнасці рымлян са Святым Айцом у сувязі з апошнімі падзеямі ў Ватыкане, што маюць на мэце аслабленне іміджу Бэнэдыкта ХVI.

Гэта ініцыятыва нарадзілася сярод каталіцкай моладзі Рыма, якая ў маі заснавала асацыяцыю “Мы за Бэнэдыкта”. Ініцыятарамі гэтага праекту былі ў асноўным студэнты рымскіх універсітэтаў. “Мы хочам паказаць блізкасць і любоў каталіцкай моладзі да Папы”, - паведамілі актывісты асацыяцыі “Мы за Бэнэдыкта”. Сваю дзейнасць у абарону Пантыфіка яна вядзе праз сацыяльныя сеткі “Facebook” і “Twitter” . Актывісты адзначылі, што мэта асацыяцыі, не толькі абарона Святога Айца , але евангелізацыя і абарона каталіцкіх і хрысціянскіх каштоўнасцяў, асаблівым чынам сярод моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.