Дэлегацыя каталіцкай
Супольнасці св. Эгідзія наведала Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку. Візіт
быў звязаны з аказаннем харчовай дапамогі краіне. Партыя прадуктаў харчавання стала
першым этапам прагарамы па барацьбе з недаяданнем у Паўночнай Карэі. Дапамога была
неабходная з-за складанай сітуацыі ў азіяцкай краіне, якая пакутуе ад засухі і неўраджаяў.
Недахоп харчавання асабліва ўплывае на неабароненыя групы насельніцтва, дзяцей і пажылых
людзей. Гуманітарны груз вагой каля 26 тон утрымліваў рыс, масла, цукер і збожжа.
Ён быў дастаўлены ў адзін з раёнаў Пхеньяна, каб забяспечыць дастатковае харчаванне
пастаяльцам двух дамоў для пажылых людзей і прытулку для дзяцей на поўдні сталіцы.