2012-06-20 14:52:21

Кардынал Філоні пра адносіны з Кітаем: біскуп не з’яўляецца палітычым дзеячом


RealAudioMP3 Кардынал Фернанда Філоні, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, у інтэрв’ю італьянскаму журналу “30 Giorni”, закрануў тэму адносін паміж Апостальскай Сталіцай і ўладамі Кітая. Іерарх перакананы, што падзелы, якія існуюць сярод католікаў азіяцкай краіны, “не з’яўляюцца вынікам касцёльных падзей, але гістарычных і палітычных абставін”. “Трэба было дапамагчы Касцёлу ў Кітаі, як таму, які мы называем падпольным, так і таму, які мы няправільна называем, патрыятычным”, - прызнаўся кардынал.

Прэфект Кангрэгацыі патлумачыў пазіцыю па пытанні біскупскіх прызначэнняў. Кітайскія ўлады павінны пакінуць памылковае мысленне, паводле якога біскуп з’яўляецца чыноўнікам, лічыць кардынал Філоні. Адносна кандыдытаў на біскупаў прымяняюцца розныя крытэрыі. “Тое, што мы бяром пад увагу ўсюды, не толькі ў Кітаі, – гэта, каб біскупы былі добрымі біскупамі, годнымі паслугі, якая ўскладаецца на іх”, - паведаміў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі.

Іерарх патлумачыў, што кожны біскуп з’яўляецца грамадзянінам сваёй краіны і павінен быць лаяльным да сваёй Радзімы. “Як ад наступнікаў апосталаў, ад біскупаў патрабуецца вернасці навучанню Касцёла ва ўсім. Гэта не загад Папы”, - падкрэсліў іерарх і дадаў, што гэтага жадаюць перш за ўсё вернікі, бо менавіта яны ацэньваюць сваіх біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.