2012-06-20 15:06:04

Бэнэдыкт ХVI прыняў прэм’ер-міністра Латвіі


RealAudioMP3 Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што 20 чэрвеня пасля агульнай аўдыенцыі, Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Латвійскай Рэспублікі Валдісам Дамброўскісам. Затым адбылася сустрэча латвійскага палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Тарцызіо Бэртонэ і Сакратаром па адносінах з Дзяржавамі, арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. У паведамленні адзначаецца, што падчас сардэчных размоў, былі падкрэслены добрыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Латвійскай Рэспублікай, а таксама высока ацэнена ўклад, які Касцёл краіны ўносіць у развіццё латвійскага грамадства, асабліва ў пытаннях сям’і і нясення духоўных і трансдэнтэнтных каштоўнасцяў.

“Падчас размоў закраналіся тэмы, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс. Асаблівая ўвага была нададзена цяжкасцям, звязаным з эканамічным і фінансавым крызісам, які перажываюць еўрапейскія краіны”, - адзначаецца ў паведамленні Залы Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.