2012-06-20 10:59:46

Амерыканскую Біблію перакладуць па-новаму


RealAudioMP3 Амерыканскія біскупы абвясцілі аб планах стварыць сучасны пераклад Новага Запавету, які будзе выкарыстоўвацца для індывідуальнага чытання, катэхізацыі і літургіі. “Наша мэта заключаецца ў стварэнні адзінага перакладу”, - сказаў кардынал Дональд Вюрл. Ён нагадаў, што пераклад Новага Запавету быў здзейснены ў апошні раз у1986 г. У той час, як праца над перакладам частак Старога Запавету Новай Амерыканскай Бібліі была завершана ў 2001 г.; яна доўжылася 7 гадоў.

Плануецца, што тэкст новага перакладу будзе выкарыстоўвацца падчас літургіі. Перш за ўсё, на яго падставе будзе выдадзены імшальны лекцыянарый. “Такім чынам, з’явіцца адзіны пераклад, які мы ўсе будзем выкарыстоўваць”, - патлумачыў кардынал Вюрл, і ўсе вернікі будуць “чуць тыя ж словы, калі мы будзем спасылацца на канкрэтныя тэксты”. “Гэты пераклад будзе выкарыстоўвацца ў літургіі, для навучання, для асабістага разважання”, - сказаў кардынал. На думку іерарха, хоць працэс перакладу зойме шмат часу, зараз ідэальны момант, каб пачаць працу над ім.







All the contents on this site are copyrighted ©.