Упершыню ў гісторыі рэліквіі св. Антонія пакінуць Падую
Упершыню ў гісторыі
рэліквіі св. Антонія пакінуць Падую для перэгрынацыі на поўдні Францыі з 3 па 8 ліпеня
2012 г. Французскія вернікі змогуць наведаць рэліквіі бліз горада Манпэлье і ў іншых
месцах, дзе св. Антоній, будучы францішканскім манахам, прапаведаваў паміж 1222 і
1227 гг. Св. Антоній Падуанскі атрымаў святарскае пасвячэнне ў Ордэне францішканаў.
Натхнёны пакутамі 5 мінарытаў, якія прапаведвалі Евангелле мусульманам, ён адправіўся
як місіянер ў Паўночную Афрыку, але, захварэўшы, вымушаны быў вярнуцца на Сіцылію.
Затым жыў у Цэнтральнай Італіі, дзе адкрыўся яго талент прапаведніка. Антоній быў
прызначаны св. Францішкам выкладчыкам тэалогіі у францішканскіх школах. Чытаў лекцыі
і прапаведаваў у Балонні, Тулузе і Манпэлье. Пазней быў кустодам і правінцыялам францішканскага
ордэну ў Паўночнай Італіі. Антоній памёр 13 чэрвеня 1231 г. і ўжо менш чым праз год
быў кананізаваны.