2012-06-19 12:06:44

Кардынал Бэртонэ: існуюць сілы, якія імкнуцца дэстабілізаваць Касцёл


RealAudioMP3 “Касцёл гэта скала, здольны супрацьстаяць бурам; ён з’яўляецца апорай для шматлікіх асоб і ўстаноў ва ўсім свеце. Менавіта таму ўздымаюцца спробы дэстабілізаваць яго”, - лічыць кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. 18 чэрвеня ён даў інтэрв’ю італьянскаму штотыднёвіку “Famiglia Cristiana”. Іерарх падкрэсліў, што дзейнасць Бэнэдыкта ХVI накіравана на вялікае ачышчэнне ва ўлонні Касцёла. Найбліжэйшы супрацоўнік Папы прызнаўся , што цяпер ў Ватыкане сітуацыя даволі складаная. “Ніхто з нас не хоча ўтойваць слабасцяў ці памылак Касцёла. Святы Айцец па-ранейшаму заклікае ўсіх нас, пачынаючы ад тых, хто займае адказныя пасады, да навяртання жыцця. Не толькі ачышчаючы нашы паводзіны, але таксама ўзмацняючы наша служэнне для агульнага дабра”, - падкрэсліў іерарх. Ён адзначыў, што сярод кардыналаў часта існуе адрознасць поглядаў, якая заўсёды мела месца ў Касцёле. Але ніколі пурпураты не аспрэчвалі першынства Наступніка св. Пятра, заявіў кардынал Бэртонэ.

У інтэрв’ю іерарх распавёў, што Бэнэдыкт ХVI вельмі балюча перажывае здраду свайго камердынера. “Папа шмат разоў пытаўся ў нас аб сапраўдных матывах Паўла Габрыэле, якога любіў як сына”, - прызнаўся Дзяржсакратар. Кардынал Бэртонэ адзначыў, што даследаванне ў справе скрадзеных дакументаў Папы і Святога Пасаду працягваецца і Пантыфік хоча канчаткова выясніць гэта пытанне, доказам чаго з’яўляецца стварэнне ім спецыяльнай камісіі кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.