2012-06-19 12:55:50

Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў: няверуючыя маюць права ведаць Хрыста


RealAudioMP3 18 чэрвеня ў Ватыкане адбылася прэзентацыя рабочага дакументу (Instrumentum laboris) кастрычніцкага Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Генеральны сакратар Сінода арцыбіскуп Нікола Этэравіч распавёў аб цяжкасцях і выкліках, якія стаяце перад новай евангелізацыяй у сучасным свеце. “Новая евангелізацыя скіранавана асабліва да тых, хто быў ахрышчаны, але недастаткова пазнаёміўся з праўдамі веры, да тых, хто адыйшоў з Касцёла. Новая евангелізацыя павінна быць скіравана да гэтых асоб, каб яны нанава адкрылі актуальнасць Евангелля, прыгажосць Езуса Хрыста; каб маглі аддаць пашану Яму разам з братамі ў супольнасці веры, надзеі і любові. Гэта ўсё дасць новы місіянерскі дынамізм не толькі ў дачыненні да місій ў далёкіх краінах, але таксама да краін Захаду, бо з-за глабалізацыі, мабільнасці чалавека, і сярод нас ёсць шмат няверуючых асоб. Яны маюць права ведаць Езуса Хрыста і Яго збаўчае Слова, і наш абавязак – абвяшчаць ім Добрую Навіну, сведчыць пра тое, што быццё хрысціянінам змяняе наша жыццё, дае нам надзею, радасць, якую хочам дзяліць з нашымі братамі”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп адзначыў, што Сінод павінен знайсці адэкватныя адказы на новыя выклікі, якія стаяць перад Касцёлам ў працэсе новай евангелізацыі, а таксама адшукаць новыя шляхі ў пераказванні Евангелля новымі метадамі. “Трэба думаць аб лічбавай культуры, аб новых магчымасцях СМІ для пераказу вялікага багацця Касцёла сучаснаму чалавеку, які мае ў гэтым патрэбу, часта не ведаючы аб гэтым”, - падкрэсліў арцыбіскуп Этэравіч.








All the contents on this site are copyrighted ©.