2012-06-19 13:37:59

50-мільённы экзэмпляр дзяцячай Бібліі выдала каталіцкая арганізацыя


RealAudioMP3 Дзіцячая Біблія каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” асягнула тыраж у 50 мільёнаў асобнікаў. Юбілейны экзэмпляр з’явіўся ў Анголе на мове Убунду, паведаміў фонд 18 чэрвеня ў Мюнхене. Кніга распаўсюджваецца ў 140 краінах на 172 мовах бясплатна. Яе 80 ілюстрацый былі створаны падчас праекту з бездагляднымі дзецьмі ў трушчобах сталіцы Перу Лімы. Ідэя паўстання дзіцячай Бібліі належыць да заснавальніка дабрачыннага фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” а. Варэнфрыда ван Штраатэна. У Міжнародны год дзіцяці ў 1979 г. законнік пажадаў падкрэсліць яго рэлігійнае вымярэнне і звярнуць увагу на духоўныя патрэбы дзяцей. Цяпер у інтэрнэце (на старонцы http://kinderbibel.dli-info.de) можна знайсці і беларускі пераклад дзіцячай Бібліі пад назвай “Бог гаворыць да сваіх дзетак”.







All the contents on this site are copyrighted ©.