2012-06-18 16:03:29

Кс. Ламбардзі абверг інфармацыю аб выяўленні “заказчыкаў і выканаўцаў” крадзяжу папскіх дакументаў


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі адзначыў, што вялікую цікавасць з боку СМІ выклікала сустрэча Бэнэдыкта XVI з членамі Камісіі Кардыналаў створанай у сувязі з крадзяжом і публікацыяй асабістых дакументаў Пантыфіка. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што на сённяшні дзень члены Камісіі выслухалі паказанні 23 чалавек – супрацоўнікаў Ватыкана, а таксама святароў і свецкіх, якія не працуюць тут. Сярод іншых быў таксама выслуханы камердынер Святога Айца Паоло Габрыэле, які абвінавачаны ў здзяйсненні злачынства і працягвае заставацца пад вартай. Кс. Ламбардзі таксама абверг інфармацыю, якая з’яўвілася ў італьянскай прэсе, адносна таго, што былі выяўлены “заказчыкі і выканаўцы” крадзяжу дакументаў.

“Нягледзячы на тое, што з’яўляецца легітымным з боку СМІ пытацца аб заказчыках злачынства, аднак не трэба ісці за негатыўнымі навінамі, якія кажуць выключна аб барацьбе за ўладу і змовах”, - сказаў езуіт.








All the contents on this site are copyrighted ©.