2012-06-18 14:49:01

Кардынал Скола: іслам, хрысціянства і палітыка


RealAudioMP3 Усе арабскія рэвалюцыі, нягледзячы на іх асаблівасці і спецыфіку звязвае між сабой пошук свабоды, якая не дазволіць вярнуцца да шматгадовай культуры аўтарытарызму. Такой меркаванне выказаў арцыбіскуп Мілана і адначасова старшыня міжнароднага навукована камітэта “Аазіс” кардынал Анджэла Скола у сваім відэазвароце, да ўдзельнікаў форума пад назвай “Рэлігія ў грамадстве на пераходнай стадыі. Як Туніс звяртаецца да Захаду”. Мерапрыемства праходзіць у Тунісе 18-19 чэрвеня. Кардынал Скола адзначыў, што рэлігія грае важную ролю ў туніскім і егіпцкім грамадствах, якія зараз перажываюць пераходны перыяд. Таму іслам і хрысціянства патрабуюць “узаемнага асвятлення”, каб служыць дабру абодвух народаў.

На яго думку, палітычная свабода нясе ў сябе рызыку глыбокага падзелу грамадства. Таму іслам заклікае Захад “пераглядзець распрацаваныя мадэлі, не адмаўляючыся ад бесспрэчных набыткаў, якія тычацца грамадзянскага суіснавання”. З іншага боку таксама і іслам “на думку многіх яго мысліцелей, пакліканы па новаму думаць аб тэме свабоды”. Паводле кардынала Сколы “вопыт адносінаў, якія хрысціянства ўстанавіла з сучаснай палітыкай” (...) можа паказаць карысныя элементы таксама і для мусульманскіх народаў”, асабліва адносна прынцыпа свабоды, якому рэвалюцыі ў арабскім краінах надалі вялікую актуальнасць. Менавіта ў гэтым, паводле кардынала Сколы сэнс “ўзаемнага асвятлення” паміж хрысціянствам і ісламам.








All the contents on this site are copyrighted ©.