2012-06-18 12:24:02

Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Іспаніі пры Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 18 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Іспаніі пры Апостальскай Сталіцы Эдуардо Гуцьерэза Саенс дэ Буруага. Дыпламат нарадзіўся ў 1958 г. у Мадрыдзе. Вывучаў права і міжнародныя адносіны. У 1985 г. пачаў дыпламатычную кар’еру. Працаваў у амбасадах у Судане, Уругваі, Мескіцы, а таксама ў Міністэрстве замежных спраў Іспаніі. Узначальваў аддзелы па сувязях з краінамі Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. З 2000 г. працаваў у якасці Пастаяннага назіральніка пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў у Вашынгтоне. Затым займаў пасаду эксперта пры падсакратары Міністэрства замежных спраў Іспаніі, а таксама дарадчыка па міжнародных адносінах Народнай партыі. Эдуардо дэ Буруага з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў прысвечаных міжнароднай тэматыцы у папулярных іспанскіх газетах “El Pais”, “ABC”, “La Gаceta”, а таксама ў спецыялізаваных выданнях.








All the contents on this site are copyrighted ©.