2012-06-17 13:40:44

Бэнэдыкт ХVI перад “Анёл Панскі”: калі будзем дзейнічаць згодна з Божай сілай, не сустрэнем ніякіх перашкод


RealAudioMP3 17 чэрвеня, перад малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт ХVI сказаў да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра ў Рыме, што вобраз зерня з’яўляецца асабліва дарагім Езусу, таму, што ясна выяўляе таямніцу Божага Валадарства, якога рэальнасць па-чалавечаму невялікая. Складаецца з убогіх у сэрцы, тых, хто ускладае давер не ў свае сілы, але ў любоў Бога і менавіта пра з іх сіла Бога ўваходзіць у свет. “Дарагія браты і сёстры,- сказаў Папа- сённяшняя літургія прапаноўвае нам дзве кароткія прыпавесці, якія сказаў Езус: аб зерні, якое самое расце і аб гарчычным (Мр 4,26-34). Праз выявы, узятыя са свету сельскай гаспадаркі, Пан паказвае таямніцу Слова і Божага Валадарства, а таксама паказвае прычыны нашай надзеі і дзеяння. У першай прыпавесці ўвага скіравана на дынамізм пасеву: зерне, якое было кінута ў зямлю ўзыходзіць і расце, нягледзячы на тое, ці селянін спіць ці даглядае за ім. Чалавек сее з даверам, і спадзяецца, што яго праца не будзе бясплоднай. Тое, што падтрымлівае селяніна ў яго штодзннай працы з’яўляецца менавіта яго давер у сілу зерня і дабрыню глебы. Гэтая прыпавесць нагадвае нам таямніцу стварэння і адкуплення, плённую дзейнасць Бога ў гісторыі. Гэта Ён з’яўляецца Панам Валадарства, а чалавек з’яўляецца Яго пакорлівым супрацоўнікам, які цешыцца і глядзіць за Божай дзейнасцю і цярпліва чакае плёнаў. Збіранне ўраджаю нагадвае нам аб канчатковым умяшанні Бога на пры канцы часоў, калі Ён поўнасцю ажыццявіць сваё Валадарарства. Цяперашні час гэта час пасеву а рост зерня запэўнівае нам Пан. Значыць, кожны хрысціянін ведае добра, што павінен зрабіць ўсё, што залежыць ад яго, але канчатковы рэзультат залежыць ад Бога: гэтая свядомасць яго падтрымлівае ў працы кожны дзень, асабліва ў цяжкіх сітуацыях. У сувязі з гэтым св. Ігнацый Лаяло напісаў: “Дзейнічай так, як быцца бы ўсё залежала ад цябе, добра ведаючы аб тым, што ў рэальнасці ўсё залежыць ад Бога” (PEDRO DE RIBADENEIRA, Vita di S. Ignazio di Loyola, Milano 1998).

Таксама і другая прыпавесць выкарстоўвае вобраз серня. Тут, аднак, справа ідзе пра спецыяльнае зерне, гарчычнае, якое прызнаецца за найменшае сярод усяго насення на зямлі. Хаця настолькі малое, аднак яно поўнае жыцця, з яго раздрабнення нараджаецца адгалінаванне, якое здольнае раздзяліць зямлю, выйсці да сонечнага святла і расці аж пакуль не стане “большым за зсялякую зеляніну” ( Мр 4,32): слабасць з’яўляецца сілай насення, яго раздзяленне з’яўляецца яго моцай. Такім ёсць Божае Валадарства: рэальнасць па-чалавечаму невялікая, якая складаецца з убогіх у сэрцы, тых, хто ускладаюць давер не ў свае сілы, але ў любоў Бога, тых, якія не з’яўляюцца важнымі ў вачах свету; але менавіта праз іх уваходзіць сіла Хрыста і перамяняе тое, што з’яўляецца малаістотным.

Вобраз насення з’яўляецца асабліва дарагім Езусу, таму, што ясна выяўляе таямніцу Божага Валадарства. У абодвух сённяшніх прыпавесцях прадстаўляе яно“рост” і “кантраснасць”: рост, які адбываецца дзякуючы дынаміцы ўласцівай самому насенню і кантраст, які існуе паміж драбніцай насення і вялікасцю таго, што яно прыносіць. Выснова ясная: Божае Валадарства, нават і калі патрабуе нашага супарцоўніцтва, з’яўляецца, перш за ўсё, дарам Пана, ласкай, якая папярэднічае чалавека і яго ўчынкі. Наша маленькая сіла, здаецца бяссільная перад праблемамі свету, калі дзейнічае згодна з Божай сілай, не баіцца перашкод, бо ўпэўнена ў перамогу Пана. Гэта цуд любові Бога, які дазваляе ўзыходзіць і расці кожнаму зерню ўкінутаму ў зямлю. Дзякуючы гэтаму цудоўнаму досведу любові мы становімся аптымістамі, нягледзячы на цяжкасці, пакуты і ліха, з якімі мы сутыкаемся. Зерне ўзыходзіць і расце, бо яму дапамагае расці любоў Бога. Няхай Насвяцейшая Панна Марыя, якая прыняла як “добрую глебу” зерне Божага Слова, ўмацоўвае ў нас гэтую веру і надзею”.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец нагадаў, што 20 чэрвеня Касцёл адзначае Сусветны дзень уцекачоў, абвешчаны ААН. Папа адзначыў, што гэты дзень жадае звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на цяжкія ўмовы жыцця шматлікіх асоб, асабліва сем’яў, якія былі прымушаны ўцякасць са сваіх краін, з-за ваенных канфліктаў ці гвалтаў. Святы Айцец запэўніў аб сваёй малітве і пастаянным клопаце Апостальскай Сталіцы за гэтых братоў і сясцёр.








All the contents on this site are copyrighted ©.