2012-06-16 15:08:40

Харватыя: сустрэча праваслаўных і каталіцкіх іерархаў


RealAudioMP3 Неабходна разважаць “з павагай і адказнасцю над кожнай падзеяй мінулага”, бо “толькі так магчыма залячыць раны і глядзець у будучыню спакойна”, - напісалі ў сумесным паведамленні кіраўнік Сербскай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Ірыней і каталіцкі арцыбіскуп Заграбскі кардынал Ёсіп Божаніч. Яны прынялі ўдзел у сустрэчы паміж членамі Святога Сінода Сербскай Праваслаўнай Царквы і Канферэнцыі Біскупаў Харватыі якая адбылася ў харвацкім Заграбе. “Удзельнікі сустрэчы, як пастрыры сваіх вернікаў і як грамадзяне сваіх дзяржаваў, разумеюць, што многія пытанні, якія тычацца мінулага, да сённяшняга дня застаюцца каменем перапоны”, - адзначаюць іерархі. Яны звярнулі ўвагу на неабходнасць, як мага хутчэй, “праліць свтло на тыя падзеі, да якіх да гэтага часу грамадская думка не праяўляе належнай увагі, як у Сербіі, так і ў Харватыі”. Прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла падтрымалі дзейнасць камісій, якія займаюцца раследваннем злачынстваў камуністычнага рэжыма, і выступаюць за тое, каб былі належным чынам абазначаны магілы яго ахвяраў. Акрамя таго, у звароце гучыць заклік да ўсіх, на кім ляжыць адказнасць за палітыку і сацыяльнае жыццё, а таксама да ўсіх людзей, якія валодаюць інфармацыяй аб знікшых падчас вайны 90-х гадоў мінулага стагоддзя і целы якіх яшчэ не былі знойдзены, дапамагчы ў іх пошуку і паінфармаваць аб месцы іх пахавання”. “Гэта вялікі жэст чалавечнасці і дапамогі сем’ям, якія да сённяшняга дня пакутуюць”, - адзначылі іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.