2012-06-16 14:00:34

Прадстаўнік Святога Пасаду на форуме ў Рыа: мая місія – быць голасам самых бедных


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Фрэнсіс Чуллікат, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН, прыме ўдзел у Канферэнцыі па праблемах устойлівага развіцця, якая пройдзе ў Рыа-дэ-Жанейра 20-22 чэрвеня. Паводле іерарха, яго місія на форуме будзе заключацца ў тым, каб “прадставіць чалавека і экалагічна-сацыяльныя праблемы самых бедных краін, якія часта не маюць голасу на такіх вялікіх канферэнцыях”. Гаворачы аб ролі Касцёла на канферэнцыі “Рыа +20” іерарх вызначыў тры важныя аспекты ўстойлівага развіцця: устойлівасць эканамічная, сацыяльная і наваколькага асяродзя. “Касцёл грае важную ролю, ва ўсіх гэтых трох аспектах. Адносна аспекта эканамічнага, мы ведаем, што ён заўсёды клапоціцца аб самых бедных краінах. Калі гаворым аб сацыяльнай сферы, мы ведаем, што Касцёл вельмі задзейнічаны ў развіцці сацыяльных умоваў у свеце. Нарэшце, калі кажам аб экалогіі, католікі клапоцяцца аб прыродзе, бо вераць у неабходнасць захавання створанага”, - расказаў арцыбіскуп Чуллікат.

Ён падкрэсліў, што ўдзел Касцёла на форуме неабходны, каб даць голас тым, хто яго не мае, асабліва самым бедным краінам. “Мы абараняем чалавецтва і людзей, якія сталі ахвярамі. Мы павінны звяртаць увагу на тое, што чалавечае жыццё, павінны быць абаронена”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.