2012-06-16 16:11:42

Азіяцкі іерарх: гандль зброяй – першая прычына парушэння правоў чалавека


RealAudioMP3 “Гандль зброяй – гэта першая прычына парушэння правоў чалавека” і для таго, каб спыніць яго “біскупы Азіі павінны заахвоціць лідэраў ва ўсім свеце падпісаць Трактат аб гандлю зброяй”. З такім заклікам звярнуўся старшыня Федэрацыі Канферэнцыі Біскупаў Азіі арцыбіскуп Янгона Чарльз Бо. Напярэдадні дыскусіі аб трактаце, якая адбудзецца ў Нью-Ёрку 2-27 ліпеня, іерарх вылучыў некаторыя важныя на яго погляд аспекты: зброя не павінна патрапіць у рукі тых, хто з’яўляецца прыхільнікам зверстваў, масавага знішчэння людзей ці парушэння правоў чалавека; неабходна празрыстаць у гандлю зброяй, а таксама адказнасць за ўстойлівае развіццё і мірнае суіснаванне.

Арцыбіскуп Бо звярнуў увагу на тое, што ў многіх краінах нашмат больш сродкаў інвестуюцца ва ўзбраенні, чым у развіццё сацыяльнага сектара, інфраструктуры і сферы аховы здароўя. Ён падкрэсліў, што на зброю у свеце траціцца каля 1000 млрд. долараў у год.

Акрамя таго, іерарх адзначыў, што захаванне, выраб і гандль зброяй маюць таксма этычныя і сацыяльныя наступствы. Таму, на яго погляд, гэта сфера павінна рэгулявацца згодна з маральнымі і законнымі прынцыпамі. “Кожны пісталет, ваенны карабль ці ракета прадстаўляюць сабой крадзеж у тых, хто галадае і не можа насыціцца, замярзае і не можа апрануцца”, - адзначыў арцыбіскуп.








All the contents on this site are copyrighted ©.