2012-06-15 15:10:40

Францыя: моладзь рыхтуецца да сустрэчы ў Рыо


RealAudioMP3 У Францыі ўжо пачалася падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра ў ліпені 2013 г. У мінулыя дні каля 160 дэлегатаў з усіх дыяцэзій краіны сабраліся ў Парыжы, каб разам абмеркаваць падрыхтоўчыя працы. На сустрэчы былі прадстаўлены два першыя рэкламныя відэа-ролікі аб сусветным моладзевым форуме. Абодва даступныя на “YouTube”. Першы з іх запрашае моладзь Францыі прыняць удзел у сустрэчы ў Рыо і пазнаёміцца з гісторыяй Сусветных дзён моладзі. Другі – з’яўляецца гумарыстычнай пародыяй на адзін вядомы фільм.

На сустрэчы былі агучаны рэзультаты конкурсу, абвешчанага ў сацыяльных сетках. Сталі вядомыя першыя яго пераможцы. Ілюстрацыя, распрацаваная маладой парыжанкай Аймеры Ферон, стане асновай для афіцыйнага плакату падрыхтоўчых мерапрыемстваў да Рыа-2013 у Францыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.