2012-06-15 15:47:19

Святы Пасад: трэба дакладна вызначыць, што такое “зялёная эканоміка”


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца выказала сваё меркаванне па пытаннях навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця. Ватыканская газета друкуе галоўныя палажэнні дакументу, прымеркаванага да чарговай сустрэчы арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы Канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці “Рыа +20”. Святы Пасад лічыць, што карыстанне энергетычнымі тэхналогіямі не павінна прыносіць небяспеку чалавеку і прыродзе. Апостальская Сталіца настойвае на тым, што працэс развіцця не можа абмяжоўвацца тэхнічным вымярэннем, але павінен кіравацца этычнай складаючай.

У некаторых выпадках, як адначаецца ў дакуменце, прагрэс паглыбіў праблемы ў развіцці многіх краін. Таму трэба вызначыць адказнасць і прызнанне неабходнасці змен у мадэлях вытворчасці і спажывання; пашырыць удзел у агульных дабротах, у прыватнасці, першай неабходнасці; развіваць салідарнасць на сусветным узроўні; абараняць стварэнне і прызнаваць роўнасць паміж пакаленнямі.

Святы Пасад жадае, каб было дакладна вызначана і растлумачана паняцце “зялёнай эканомікі”, каб у будучым пазбегнуць чарговай пасткі пратэкцыянізму. “Зялёная эканоміка”, на думку Апостальскай Сталіцы, павінна мець у цэнтры ўвагі інтэгральнае развіццё чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.