2012-06-15 13:05:54

Рым стане сталіцай хрысціянскага кіно


RealAudioMP3 2-5 ліпеня 2012 г. Рым прыме ІІІ Міжнародны каталіцкі кінафестываль. Форум праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўніверсальных маральных каштоўнасцяў і станоўчых узораў жыцця. На ім будуць прадстаўлены мастацкія і дакументальныя фільмы, серыялы і кароткаметражкі, а таксама тэлепраграмы. Ужо 25 чэрвеня стануць вядомімі фільмы, якія прымуць удзел у фінальнай частцы конкурсу. Яны паспаборнічаюць у некалькіх намінацыях: лепшы мастацкі фільм, лепшыя дакументальная і кароткаметражная стужкі. На фестывалі абяруць лепшых выканаўцаў жаночай і мужчынскай ролі, а таксама лепшага рэжысёра.

У рамках фестывалю, пад патранажам Папскіх радаў па культуры і новай евангелізацыі, пройдзе Міжнародны кангрэс: “Кіно і новая евангелізацыя”. Ён стане першым з серыі падобных форумаў, якія адбудуцца ў 10 гарадах свету, між іншым у Вене, Лос-Анджэлесе, Таронта і Ры-дэ-Жанейра на працягу гэтага і наступнага гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.