2012-06-15 13:49:35

Папа прыняў старшыню Генеральнай Асамблеі ААН


RealAudioMP3 15 чэрвеня Бэнэдыкт ХVI прыняў Насіра аль- Насэра, старшыню 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Пасля сустрэчы са Святым Айцом прадстаўнік ААН правёў размову з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. У цэнтры перамоў была роля міжнароднай арганізацыі і яе Генеральнай Асамблеі ў вырашэнні канфліктаў. Галоўная ўвага была нададзена канфліктам, якія працягваюцца ў розных рэгіёнах свету, асабліва ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе. У працэсе перамоў была падкрэслена важнасць укладу, які ўносіць Каталіцкі Касцёл у справу міра і ўстойлівага развіцця, а таксама ў супрацоўніцтва рэлігій і культур.








All the contents on this site are copyrighted ©.