2012-06-15 12:22:55

Папа прызначыў першага Ардынарыя для былых англікан у Аўстраліі


RealAudioMP3 15 чэрвеня Кангрэгацыя Веравучэння афіцыйна паведаміла аб паўcтанні Персанальнага Ардынарыяту для былых англікан у Аўстраліі. Адначасова Бэнэдыкт XVI прызначыў яго першага кіраўніка; ім стаў кс. Гары Энтвістл. Праз гэту структуру духавенства і вернікі, члены Англіканскай Царквы, змогуць уступіць ў поўныя адносіны з Каталіцкім Касцёлам. Яе поўная назва – Персанальны Ардынарыят Маці Божай Паўднёвага Крыжа. Кс. Гары Энтвістл быў англіканскім святаром з 1964 г. Да 1988 г. выконваў душпастырскія абавязкі ў Вялікабрытаніі. У гэтым жа годзе прыехаў у Аўстралію, дзе ў 2006 г. быў абраны біскупам заходняга рэгіёну “Традыцыйнай англіканскай супольнасці”. Пасля ўступлення ў поўныя адносіны з Каталіцкім Касцёлам атрымаў дыяканскае пасвячэнне. 15 чэрвеня 2012 г. першы Ардынарый для былых англікан у Аўстраліі прыняў святарскае пасвячэнне.








All the contents on this site are copyrighted ©.