2012-06-14 11:27:20

Святому Пасаду будзе належаць дамен .CATHOLIC


RealAudioMP3 13 чэрвеня Міжнародная карпарацыя па размеркаванні адраснай прасторы Сеткі (ICANN) апублікавала спіс заявак на новыя дамены верхняга ўзроўню. ICANN адобрыла стварэнне выдзеленых даменных зон у чэрвені 2011 г., а тэрмін прыёму заявак на іх рэгістрацыю скончыўся 31 мая 2012 г. Да гэтага моманту было пададзена 1930 заявак. Па правілах, прэтэндаваць на ўласны gTLD (па-ангельску generic Top-Level Domain - агульны дамен верхняга ўзроўню) маглі толькі дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі. Пры гэтым на 231 дамен было пададзена больш за адну заяўку, усяго ж канкуруючых заявак налічваецца 751.

4 заяўкі было пададзена Папскай радай па сродках масавай камунікацыі. Акрамя дамена на лацінцы .CATHOLIC, Святы Пасад прэтэндуе на 3 аналагічных IDN-дамена (па-ангельску Internationalized Domain Names - даменныя імёны, якія змяшчаюць сімвалы нацыянальных алфавітаў). Гэта дамены на кірыліцы (.Католик), арабскай і кітайскай мовах.







All the contents on this site are copyrighted ©.