2012-06-14 14:22:03

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Генеральным дырэктарам ФАО


RealAudioMP3 14 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO) Жозэ Грацыяна да Сільву. Кіраўнік ФАО сутрэўся сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. “Падчас сардэчнай размовы была адзначана дзейнасць Апостальскай Сталіцы і Каталіцкага Касцёла ў сферы барацьбы з голадам і беднасцю, асабліва на афрыканскім кантыненце, і выказана заклапочаннасць трывожнай сітуацыяй, звязанай з харчовай бяспекай у свеце”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы. Падчас сустрэчы адзначалася, што нягледзячы на дастатковасць харчовых рэсурсаў у свеце, захоўваюцца перашкоды эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага парадку, якія не даюць магчымасць зрабіць гэтага. “Было выказана пажаданне, каб сельскагаспадарчы сектар зноў набыў першаснае значэнне ў стратэгіях развіцця, а таксама ажыцяўлялася спрыянне ўстойлівым мадэлям сельскагаспадарчай вытворчасці і харчовага спажывецтва, якія б гарантавалі большую справядлівасць і эфектыўнасць у кіраванні харчовай сістэмай”, - гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.