2012-06-13 16:08:27

“Падворак язычнікаў” збярэ дыпламатаў


RealAudioMP3 26 чэрвеня 2012 г. у пасольстве Італіі пры Апостальскай Сталіцы пройдзе чарговы этап ініцыятывы Папскай рады па культуры “Падворак язычнікаў, на гэты раз на тэму “Дыпламатыя і Праўда”. У ім прымуць удзел каталіцкія іерархі і прадстаўнікі свету палітыкі і культуры, між іншым: пасол ЗША пры Апостальскай Сталіцы, пасол Марока пры ўрадзе Італіі і былы міністр замежных спраў Італіі Джані дэ Мікэліс. Падчас сустрэч “Падворку язычнікаў” кожны з яго ўдзельнікаў можа выказацца і прыняць удзел у дыскусіі, дзелячыся такім чынам сваім досведам і поглядамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.