2012-06-13 13:42:34

Святы Пасад пацверзіў візіт Папы ў Ліван


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI паедзе 14-16 верасня ў Ліван. Святы Пасад пацвердзіў гэта 13 чэрвеня, публікуючы каляндар мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка на бліжэйшыя месяцы. У апошні час з’явілася інфармацыя аб тым, што візіт можа быць адменены ў сувязі баявымі дзеяннямі ў суседняй Сірыі, пад уплыў якіх можа трапіць Ліван. У апошнія тыдні ў паўночналіванскім горадзе Трыпалі дайшло да сутыкненняў паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэжыму Башара аль-Асада.

Адміністрацыя Прэзідэнта Лівана і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў краіны ўжо на Вялікадзень агучылі даты візіту Бэнэдыкта XVI. Нагодай для 24-ага замежнага падарожжа Папы стане публікацыя выніковага дакументу Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу 2010 г.

Як вынікае з календара, Бэнэдыкт XVI 15 ліпеня накіруецца з сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа ў суседні горад Фраскаці. 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа традыцыйна правядзе св. Імшу ў касцёле св. Тамаша з Віланова, які знаходзіцца непасрэдна побач з яго летняй рэзідэнцыяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.