Каталіцкія біскупы Англіі і Уэльса супраць прызнання дзяржавай аднаполых саюзаў
Канферэнцыя Біскупаў
Англіі і Уэльса выступіла з публічным пратэстам супраць легалізацыі ў краіне аднаполых
саюзаў. Такі законапраект распрацаваны ўрадам, які плануе ўвесці яго да 2015 г. Каталіцкія
іерархі падкрэслілі, што дзяржава паклікана бараніць сужэнства паміж адным мужчынам
і адной жанчынай. Толькі такі саюз забяспечвае спадчыннасць паміж пакаленнямі праз
нараджэнне і адукацыю дзяцей. Дарэчы, заўважылі біскупы, распрацоўшчыкі законапраекту
пра дзяцей проста забыліся. Каталіцкі Касцёл выступае супраць любога роду дыскрымінацыі
і павярджае павагу да кожнай асобы, незалежна ад яе сексуальнай арыентацыі, адзначылі
каталіцкія біскупы, але ніколі не ўспрыме падмены сужэнства іншымі формамі саюзаў.
У
Вялікабрытаніі з 2005 г. афіцыйна рэгіструюцца акты так званага “грамадзянскага партнёрства”
паміж асобамі як рознага, так і аднолькавага полу. Такім парам дазволена ўсынаўляць
дзяцей. Мэта новага закону – канчаткова зраўняць у правах сужэнствы і аднаполыя саюзы.