2012-06-13 14:49:00

Зорка Еўра-2012: штодзённае чытанне Бібліі і св. Камунія для мяне важней за ўсё


RealAudioMP3 Якуб Блашчыкоўскі, знакаміты футбаліст, зорка еўрапейскага футболу, член зборнай каманды Польшчы, з’яўляецца перакананым хрысціянінам. 12 чэрвеня на Еўра-2012 камеры буйным планам паказалі, як радуючыся забітаму голу ў вароты зборнай Расіі, ён паказваў на неба. У верасні 2011 г. Блашчыкоўскі адкрыта заявіў аб сваіх рэлігійных перакананнях: “Вера лічыцца сёння для многіх людзей асабістай справай. Тым не менш, я хачу засведчыць аб тым, што для мяне вера вельмі і вельмі важная. Я думаю, што кожны, хто праходзіць праз цяжкія часы, у каго ёсць праблемы са здароўем і ўрачы яму ўжо не ў сілах дапамагчы, хацеў бы мець моцную веру. У такія моманты людзі звяртаюцца да Бога”, - сказаў элітны футбаліст.

“Асабіста я веру і глыбока перакананы, што Хрыстус дапамагае нам штодня. - заявіў ён. - Па меры магчымасцяў я спрабую і іншым людзям нагадваць пра тое, што вера і малітва – вельмі важныя рэчы ў жыцці. Штодзённае чытанне Бібліі і св. Камунія для мяне важней за ўсё. Малітва дае мне сілы, дапамагае ніколі “не адставаць”. Я ведаю: ні прэстыж, ні грошы не робяць чалавека шчаслівым. Сапраўднае шчасце – гэта жыццё з Богам!”, - прызнаўся Якуб Блашчыкоўскі

Футбаліст рос сіратой. У малым узросце ён стаў сведкам страшнага забойства. Бацька на вачах хлопчыка зарэзаў маму. Якуба выгадавала і выхавала бабуля. Пра яго цяпер ужо памерлым бацьку, забойцы маці, футбаліст кажа: “Я спрабую яму дараваць так, як рабіў гэта Езус”.







All the contents on this site are copyrighted ©.