2012-06-12 16:56:22

Св. Калумбан – апякун дублінскага эўхарыстычнага форуму


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Пьера Марыні звярнуў увагу ўдзельнікаў Мінароднага эўхарыстычнага кангрэса ў Дубліне на постаць св. Калумбана, хрысціянскага асветніка Еўропы і аднаго з самых знакамітых ірландцаў пачатку сярэднявечча. Адзін з апекуноў сёлетняга Кангрэсу садзейнічаў захаванню хрысціянскіх традыцый і станаўленню духоўных і свецкіх школ, не даючы еўрапейцам вярнуцца да язычніцтва. Старшыня Папскай камісіі па Міжнародных эўхарыстычных кангрэсах падкрэсліў, што святы змяніў уяўленне аб сакрамэнце пакаяння ў Касцёле, заклікаючы да частай асабістай споведзі. Паводле св. Калумбана, чалавек грашыць кожны раз, калі яго ўласная воля разыходзіцца з Боскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.