2012-06-12 13:11:11

Бэнэдыкт ХVI: праз хрост мы выракаемся д’ябла, які імкнецца стаць богам у гэтым свеце


RealAudioMP3 11 чэрвеня Бэнэдыкт ХVI адкрыў у базыліцы св. Яна на Латэране штогадовы Кангрэс Рымскай дыяцэзіі. Працы форума, які завершыцца 13 чэрвеня, праходзяць пад дэвізам: “Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх і навучаючы. Нанава адкрыць прыгажосць хросту”. У праграме мерапрыемства шматлікія канферэнцыі, дыскусіі, набажэнствы. Асноўная ўвага падчас сустрэчы звернута на каштоўнасць сакрамэнту хросту. Звяртаючыся да ўдзельнікаў Папа сказаў, што праз абрад хросту мы яднаемся з Богам і ўваходзім у новае жыццё. “У выніку – Бог не з’яўляецца больш далёкім для нас, мы адчуваем Яго жывую прысутнасць у нашым жыцці і разумеем, што сталі хрысціянамі дзякуючы Богу”, - сказаў Папа і дадаў, што праз хрост мы яднаемся таксама з нашымі бліжнімі. Святы Айцец адзначыў, што сакрамэнтальны абрад дапамагае зразумець: чым з’яўляецца сам па сабе хрост. Папа нагадаў, што абрад складаецца з двух элементаў: матэрыі – вады, і формы – слова, і дадаў, што вада з’яўляецца важным рэлігійным сімвалам новага жыцця, але таксама і смерці, пасля якой мы чакаем уваскрасення да новага жыцця. Акрамя таго, Пантыфік падкрэсліў, што адрачэнне, абяцанне і просьба, прамоўленыя падчас абраду хросту, застаюцца актуальнымі на працягу ўсяго нашага жыцця.

Бэнэдыкт ХVI нагадаў, што дзякуючы хросту мы адраджаемся да новага жыцця дзяцей Божых, вызваляемся ад заганы першароднага граху і выракаемся д’ябла, “які імкнецца стаць богам у гэтым свеце”.








All the contents on this site are copyrighted ©.